Enter Registration
 








Джазовые вечера в филармонии: ''Paweł Kaczmarczyk Audiofeeling Band'' (Польша)

Польскі Інстытут у Мінску
Беларуская дзяржаўная філармонія

Да 15-годдзя Польскага Інстытута ў Мінску
 
УПЕРШЫНЮ! ЗОРКА ПОЛЬСКАГА ДЖАЗА!

Paweł Kaczmarczyk Audiofeeling Band

Павел Качмарчык /Paweł Kaczmarczyk/ – раяль
Радэк Навіцкі /Radek Nowicki/ – саксафон
Войцех Пульцын /Wojciech Pulcyn/ – кантрабас
Павел Дабравольскі /Paweł Dobrowolski/ - ударныя

ПАВЕЛ КАЧМАРЧЫК. Адзін з найлепшых джазавых піяністаў маладога пакалення ў Польшчы, выпускнік Акадэміі Музыкі ў г. Катавіцэ, кампазітар, саліст і сайдмэн. Выступае ў складзе Janusz Muniak Quartet, Adam Kawończyk Quartet, Monty Waters/Kazimierz Jonkisz Energy, Rafał Sarnecki Quintet, New Bone, а таксама з’яўляецца лідэрам ўласных калектываў: KBD Trio і Paweł Kaczmarczyk Audiofeeling Band.

Павел Качмарчык:
- Тытул “Найлепшы інструменталіст” на „Jazz Juniors’ 2002”,
- адзнака ў 2002 і галоўная ўзнагарода ў 2003 г. на Агульнапольскім фестывалі джазавых і блюзавых калектываў у Гдыні,
- Джазавы Оскар - Grand Prix Jazz Socjety „Melomani” (2005),
- узнагарода за найлепшую аранжыроўку на Міжнародным конкурсе джазавых калектываў „JUNIOR JAZZ 2006”  у Усці над Лабам (Чэхія),
- І месца у катэгорыі “Надзея Польскага Джаза” па версіі чытачоў польскага часопіса Jazz Forum (2004, 2005, 2006, 2007),
- „AUDIOFEELING” – дыск года 2007 у плебісцыце Jazz Top.
- Павел Качмарчык адзначаны стыпендыяй Міністра Культуры і Нацыянальнай Спадчыны РП (2006).

Павел Качмарчык супрацоўнічаў з вядомымі польскімі і замежнымі музыкантамі :
Я. Мунякам, А. Пероньчыкам, З. Намыслоўскім, П. Яжэмбскім, В. Суханэкам,
А. Кавоньчыкам, М. Ватэрсам, К. Йонкішам,А. Ройкам, К. Попэкам, С. Конрадам,
Т. Шукальскім, З. Вегехауптам, М. Стшэльчыкам, І.Р. Джонсам, Г. Пятроўскім. З. Брокам,
В. Терры, С. Косэ.

У 2001 заснаваў трыо (KBD Trio) разам з Міхалам Бараньскім (кантрабас) і Паўлам Дабравольскім (перкусія). Калектыў з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў, а за альбом "Live” атрымаў узнагароду Праграмы польскага тэлебачання 2 TVP у катэгорыі "Альбом Года 2005".

Павел Качмарчык прымаў удзел у разнастайных польскіх і міжнародных джазавых фестывалях:
28.Leverkusener Jazztage (Леверкусен, Германія),
Gulf Jazz Festival (Кувейт),
Gulf Jazz Night (Дубай, ААЭ),
Goerlitz Jazztage (Гоэрліц, Германія),
12.International Festival of Jazz Piano (Прага, Чэхія),
Warsaw Summer Jazz Days , Jazz Forum Festival,
Jazz en Nord (Ліл, Францыя),
Lamantin Jazz Festiwal (Венгрыя),
Jazzy Colors Festiwal (Парыж, Францыя),
Krakowskie Zaduszki Jazzowe w Chicago (ЗША),
Prishtina Jazz Festiwal (Косава),
Jazz Nad Odrą,
Lotos Jazz Festiwal (Бельск, Польшча),
Letni Festiwal w Piwnicy pod Baranami,
Palatia Jazz Festiwal (Германія),
Міжнародны Фестываль Джазавых Піяністаў (Каліш, Польшча)
і іншых…Выступаў у лепшых польскіх (Tygmont, U Muniaka, Blue Note) i нямецкіх (B-Flat-Berlin, Jazzschmiede-Düsseldorf, Jakobshof-Aachen) джазавых клубах.

У часопісе „Jazz Forum” – The European Jazz Magazine штогод публікуюцца вынікі плебесцыту чытачоў Jazz Top. Гэта ў пэўным сэнсе ранг музыкантаў і прагляд польскай джазавай сцэны. Павел Качмарчык у чарговы раз заняў высокія месцы ў катэгорыі Музыкант Года (4 месца, пасля Томаша Станькі,  Лешэка Можджэра і Януша Муняка), у катэгорыі Акустычны калектыў - Paweł Kaczmarczyk Audiofeeling Band  (3 месца, пасля Квартэта Томаша Станька і Simple Acoustic Trio). Акрамя таго ён атрымаў прызнанне як Кампазітар, Піяніст (2 месца, пасля Лешэка Можджэра).

Праграма „AUDIOFEELING”, з якой квартэт выступіць у Мінску, складаецца з 10 кампазіцый Качмарчыка. Кожная з іх з’яўляецца вынікам жыццёвых інтарэсаў і захапленняў кампазітара. Магчыма, гэта нялёгкая музыка, яна адрозніваецца ад моднага “smooth jazz”, але затое паказвае праўдзівае аблічча джаза, як імправізаванага мастацтва.

Падчас запісу дыска ў студыі музыканты ігралі “ўжывую”, ствараючы на месцы канчатковую форму твораў. У пэўным сэнсе  - гэта запіс канцэрта. Дыск адштампаваны на залатым носьбіце, што гарантуе паляпшэнне якасці гучання ў параўнанні з алюмініевымі дыскамі і ў некалькі разоў павялічвае трываласць дыска.

Павел Качмарчык прыязджае ў Мінск з выдатнымі польскімі джазмэнамі, кожны з якіх з’яўляецца зоркай асобай велічыні – саксафаніст Радэк Навіцкі, басіст Войцех Пульцын і барабаншчык Павел Дабравольскі.

      




Большой зал филармонии
(017) 331 16 17 (касса)
пр. Независимости, 50

Большой зал филармонии
  

Отзывы (0)


Вы можете написать первый комментарий!

     

Добавить свое мнение

Представьтесь, пожалуйста
Ваша оценка
Игра актеров
Сюжет
Картинка
Ваш комментарий

Добавить свое мнение